Конкурсна-гульнявая праграма «Роднай мовы прыгажосць»
“Кожны народ сваю мову мае.
Кожнаму народу яна родная.
І не шанаваць, не любіць яе – тое самае,
што выракацца маці ці бацькі,
той зямлі, дзе мы нарадзіліся,
якую родным краем завём.
Адно магу вам параіць:
шануйце мову родную і суседскую паважайце…”
Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу.
Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!
Каб даць магчымасць дзецям адчуць смак роднай мовы, была праведзена гульневая праграмма "Прыгажосць беларускай мовы".
раскрыть » / « свернуть